Крыкун Мікалай Парфенавіч (1890)

  • Дата нараджэння: 1890 г.
  • Месца нараджэння: у в. Будачы Бягомльскага р-ну
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Дата расстрэлу: 16 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Аршанскай турме

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 14 снежань 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 29 верасень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

КРЫКУН Мікалай Парфенавіч, нар. 1890 у в. Будачы Бягомльскага р-ну, беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се «Чырвоныя Будачы» ў в. Будачы. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.12.14 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 38.01.16. 89.09.29 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 18023-П