Кунцэвіч Міхаіл Пятровіч (1908)

  • Дата нараджэння: 1908 г.
  • Месца нараджэння: у в. Гоpкі Ігуменскага павету
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя
  • Дата расстрэлу: 23 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Слуцкай турме

  • Дата арышту: 19 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 3 студзень 1938 г.
  • Дата рэабілітацыі: 26 люты 1959 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: вайсковым трыбуналам БВА

Біяграфія

КУНЦЭВІЧ Міхал Пятровіч, нар. 1908 у в. Гоpкі Ігуменскага павету, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін на аднаасобнай гаспадарцы ў в. Лукі Дараганаўскага с/с Старадарожскага р-ну. Арыштаваны 37.11.19. Асуджаны 38.01.03 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 75 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Слуцкай турме 38.01.23. 59.02.26 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 13904-с