Куніцкі Іван Міхайлавіч (1906)

  • Дата нараджэння: 1906 г.
  • Месца нараджэння: у в. Янушковічы Лагойскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Дата расстрэлу: 3 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: ў Менскай турме

  • Дата арышту: 11 верасень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 8 кастрычнiк 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 15 кастрычнiк 1957 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

КУНІЦКІ Іван Міхалавіч, нар. 1906 у в. Янушковічы Лагойскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., возчык лесу, Янушкоўскі ўчастак леспрамгасу, пас. Каніковічы. Арыштаваны 37.09.11. Асуджаны 37.10.08 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за прыналежнасьць да агентуры польскай разьведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.11.03. 57.10.15 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 11081-с