Курыловіч Іван Ермалаевіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.
  • Варыянты імя: Курыловіч Іван Ярмакавіч
  • Месца нараджэння: на х. Падлап'е Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 23 лiстапад 1937 г.
  • Артыкул: 69 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 2 чэрвень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

КУРЫЛОВІЧ Іван Ермалаевіч (Ярмакавіч), нар. 1896 на х. Падлап'е Плешчаніцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Камена Плешчаніцкага р-ну. У 1920-21 у РККА. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.11.23 «тройкай» як член к/р арганізацыі, за а/с агітацыю паводле арт. 69 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, Южлаг. 89.06.02 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 27938-с