Лазар Масей Мацеевіч (1892)

  • Дата нараджэння: 1892 г.
  • Месца нараджэння: у в. Баранцы Асіповіцкага с/с Куранецкага р-ну Маладачанскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 13 снежань 1944 г.
  • Дата асуджэння: 27 кастрычнiк 1945 г.
  • Дата рэабілітацыі: 2 красавiк 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай РБ

Біяграфія

ЛАЗАР Масей Мацеевіч, нар. 1892 у в. Баранцы Асіповіцкага с/с Куранецкага р-ну Маладачанскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, тэлеграфіст Вілейскай канторы сувязі, в. Баранцы. Арыштаваны 44.12.13. Асуджаны 45.10.27 «асобай нарадай» за пасобніцтва нямецкім захопнікам паводле арт. 65 КК БССР на 5 гадоў высылкі, Севжэлдарлаг да 27.10.1945; Паўночна-Казахстанская вобл., Ленінскі р-н. 92.04.02 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. У 1914 ваяваў у складзе расейскай арміі на германскім фронце. Цяжка паранены. КГБ РБ 32567-с