Лаўскі Вячаслаў Якубавіч (1900)
- Дата нараджэння: 27 лiстапад 1900 г.
- Імя па-руску: Лавский Вячеслав Якубович
- Месца нараджэння: Мінская губ., Навагрудскі павет (Гродзенская вобл., Навагрудскі раён), в. Слачва
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая
- Дата смерці: 25 верасень 1951 г.
- Месца смерці: Комі АССР, Інта, ГУЛАГ
- Дата арышту: 1945 г.
Біяграфія
ЛАЎСКІ Вячаслаў Якубавіч [15(27).11.1900, в. Слачва Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.9.1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ], грамадскі дзеяч, педагог, публіцыст. У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. З вясны 1919 браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне бел. школ. У 1920—22 вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, потым у Пражскім політэхнічным інстытуце, які скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюза і секцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Сокал». Адзін з заснавальнікаў у жн. 1924 Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА). Публікаваў артыкулы па праблемах бел. студэнцкага руху. У час. «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданняў. Пасля вяртання ў Зах. Беларусь у 1930—34 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі. З 1939 начальнік Лідскага дарожнага аддзела. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1942—44 быў членам Лідскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Арыштаваны органамі НКДБ у 1945. Памёр у зняволенні.