Лук'Янчук Тарас Кірылавіч (1886)

  • Дата нараджэння: 1886 г.
  • Месца нараджэння: у в. Охава Жабіцкай вол. Пінскага павету
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя
  • Дата расстрэлу: 5 снежань 1937 г.
  • Месца смерці: ў Полацкай турме

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 21 кастрычнiк 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 16 люты 1990 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ЛУК’ЯНЧУК Тарас Кірылавіч, нар. 1886 у в. Охава Жабіцкай вол. Пінскага павету, беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, адказны выканаўца Райзагу, аддз. нарыхтовак Асьвейскага р-ну, м. Асьвея. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.10.21 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68, 72, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Полацкай турме 37.12.05. 90.02.16 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобласьці