Луцкевіч Антон Іванавіч (1884)
- Дата нараджэння: 29 студзень 1884 г.
- Імя па-руску: Луцкевич Антон Иванович
- Месца нараджэння: Ковенская губ., Шаўлі (Літва, г. Шаўляй)
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Месца пражывання: г. Вільня
- Дата смерці: 23 сакавiк 1942 г.
- Месца смерці: РСФСР, Саратаўская вобл., перасыльны пункт Актарска
- Дата арышту: лiпень 1920 г.
- Дата вызвалення: жнiвень 1920 г.
- Дзе і кім арыштаваны: г. Вільня
- Дата арышту: 30 верасень 1939 г.
- Дата асуджэння: 14 чэрвень 1941 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 1989 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Луцкевіч Антон Іванавіч - паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна». Брат І.Луцкевіча. У 1902 скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на фізіка-матэматычным ф-це Пецярбургскага ун-та, юрыдычным ф-це Дэрпцкага ун-та.
Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Мінску ў 1904 за распаўсюджванне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лют. 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у №1 газ. «Наша доля». Пасля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газ. «Гоман».
У 1918 быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР; з кастр. 1918 старшыня Рады народных міністраў і міністр замежных спраў БНР.
У пачатку вер. 1919 інтэрнаваны ў Варшаве; 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. У ліп.—жн. 1920 зняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1921 арганізатар Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З 1925 працаваў у рэдакцыйным камітэце БСРГ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастр. 1927; апраўданы судом у пач. 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Л. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Л. стаў аб’ектам паліт. спекуляцый і нападаў; у 1933—39 бел. газеты яго не друкавалі.
Арыштаваны 30.9.1939 савецкімі ўладамі ў Вільні; этапіраваны ў Мінск. Рашэннем Асобай нарады пры НКВД СССР 14.6.1941 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволенні (дакладная дата смерці стала вядомая нядаўна). Рэабілітаваны ў 1989.