Малей Іосіф Стафанавіч (1890)

  • Дата нараджэння: 1890 г.
  • Месца нараджэння: у в. Пунішча (Лысая Гара) Заслаўскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Дата расстрэлу: 5 кастрычнiк 1938 г.
  • Месца смерці: ў Менскай турме

  • Дата арышту: 15 чэрвень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 25 верасень 1938 г.
  • Дата рэабілітацыі: 30 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

МАЛЕЙ Язэп Стафанавіч, нар. 1890 у в. Пунішча (Лысая Гара) Заслаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се «Чырвоны Будаўнік» у в. Лысая Гара. Арыштаваны 38.06.15. Асуджаны 38.09.25 «тройкай» за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.10.05. 89.04.30 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 27730-с