Мамонька Язэп Аляксеевіч (1889)

Язэп Мамонька.jpg
  • Дата нараджэння: 28 студзень 1889 г.
  • Імя па-руску: Мамонько Иосиф Алексеевич
  • Варыянты імя: Мамонька Іосіф Аляксеевіч
  • Месца нараджэння: Мінская губ., слуцкі павет (Мінская вобл., Слуцкі раён), в. Залессе
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Дата расстрэлу: 10 верасень 1937 г.
  • Месца смерці: Комі АССР, ст. Мядзьвежая Гара (Сандармох)
  • Дата арышту: 18 снежань 1917 г.

  • Дата арышту: 1918 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: сакавiк 1921 г.
  • Дата асуджэння: красавiк 1921 г.
  • Прысуд: высылка
  • Месца адбывання: г. Казань
  • Падставы вызвалення: Уцёкі

  • Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР, ст. Бігосава
  • Дата арышту: 11 верасень 1928 г.
  • Дата асуджэння: 3 студзень 1929 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ

  • Дзе і кім арыштаваны: Беламорска-Балтыйскі камбінат НКУС
  • Дата асуджэння: 2 верасень 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС Карэльскай АССР
  • Артыкул: 58-6 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 12 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Комі АССР

Біяграфія

[28.1.1889, в. Залессе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 10.9.1937, Комі АССР, ГУЛАГ], паліт. дзеяч, публіцыст. У 1907—17 член партыі эсэраў; у 1918—24 член БПС-Р. Двойчы арыштоўваўся, правёў у турме 2 гады і 10 месяцаў. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў царскае войска. Адзін з арганізатараў і дэлегатаў 1-га Усебеларускага з’езда 1917. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі 18.12.1917 і ў 1918. Са снеж. 1919 член прэзідыума Рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення перабраўся ў Коўна. У пачатку 1921 прыехаў у Мінск дзеля каардынацыі падпольнай дзейнасці ў Зах. Беларусі. Арыштаваны ў сак. 1921, прывезены ў Маскву. У крас. 1921 высланы ў Казань, адкуль уцёк у Коўна. У канцы 1922 выехаў у Чэхаславакію. У час 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне выступіў супраць роспуску ўрада БНР і пакінуў канферэнцыю. У 1928 жыў у Рызе. У вер. 1928 прыехаў у СССР; 11.9.1928 арыштаваны ДПУ БССР на станцыі Бігосава; адпраўлены ў Маскву. 3.1.1929 пастановай Калегіі АДПУ СССР прыгавораны да 10 гадоў лагераў. 2.9.1937 пастановай «тройкі» НКВД Комі АССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны пракуратурай Комі АССР 12.4.1989, Генеральнай пракуратурай Расіі 25.3.1993.