Марчук-Нікіцюк Ксенія Селіверстаўна (1899)

  • Дата нараджэння: 1899 г.
  • Месца нараджэння: у в. Малыя Карчыцы Дзівінскага р-ну Берасьцейскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларуска
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адук.

  • Дата арышту: 17 верасень 1948 г.
  • Дата асуджэння: 9 лiстапад 1948 г.
  • Артыкул: 63-1, 72б КК БССР
  • Прысуд: 25 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 21 снежань 1994 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Берасьцейскага аблсуду

Біяграфія

МАРЧУК-НІКІЦЮК Ксенія Селіверстаўна, нар. 1899 у в. Малыя Карчыцы Дзівінскага р-ну Берасьцейскай вобл., беларуска, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., сялянка. Аднаасобная гаспадарка ў в. Малыя Карчыцы. Арыштаваная 48.09.17. Асуджаная 48.11.09 судовым ворганам за здраду Радзіме, за а/с агітацыю паводле арт. 63-1, 72б КК БССР на 25 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п; зам. на 10 гадоў ППЛ, 3 гады п/п, Менск, п/с УЖ-15/7. 94.12.21 справу пераглядаў Прэзідыюм Берасьцейскага аблсуду. УКГБ Берасьцейскай вобл. 13515-С