Матсон Герман Пятровіч (1896)
- Дата нараджэння: 1896 г.
- Імя па-руску: Матсон Герман Петрович
- Месца нараджэння: Ліфляндская губ., Вальміерскі павет (Латвія)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: латыш
- Адукацыя: пачатковая
- Прафесія / месца працы: Дырэктар "Холбабуда" Усходне-Сібірскага края
- Месца пражывання: Усходне-Сібірская вобл., Халбон
- Партыйнасць: беспартыйны
- Дата расстрэлу: 16 чэрвень 1938 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква
- Месца пахавання: Расія, Маскоўская вобл., Камунарка
- Дзе і кім арыштаваны: Пракуратура Усходне-Сібірскага края
- Дата арышту: 19 лiпень 1937 г.
- Абвінавачанне: Удзел у латышскай контррэвалюцыйнай фашысцка-нацыяналістычнай арганізацыі і змове правых
- Дата асуджэння: 16 чэрвень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Артыкул: 58-8; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 18 лiпень 1988 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Ваенны трыбунал Маскоўскай вайсковай акругі
- Крыніцы дадзеных: КДБ Беларусі
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Матсон Герман Пятровіч - cтаршыня ДПУ БССР (1931-1932)
Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Сепкульскай воласці Вальміерскага павета Ліфляндскай губерні (цяпер Латвія). Латыш.
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1918 года. У 1918-1921 гадах — старшыня Пскоўскай губернскай ЧК, затым — начальнік Тульскага гарадскога аддзела ДПУ, а ў 1931 годзе назначаецца паўнамоцным прадстаўніком АДПУ пры СНК СССР па Сярэдняй Азіі.
Са жніўня 1931 года па красавік 1932 года — старшыня ДПУ БССР адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БССР і начальнік Асобага аддзела Беларускай ваеннай акругі.
У 1932-1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Татарыі, затым — начальнік Аддзела месц зняволення ГУЛАГа НКУС СССР. З 1935 года — дырэктар «Халбонбуда» Галоўзолата Усходне-Сібірскага края.
Арыштаваны 19 ліпеня 1937 года органамі пракуратуры Усходне-Сібірскага края. 16 чэрвеня 1938 года Военнай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР «за ўдзел у латышскай контррэвалюцыйнай фашысцка-нацыяналістычнай арганізацыі і змове правых» прыгавораны па артыкулах 58-8 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннага трыбунала Маскоўскай ваеннай акругі ад 18 ліпеня 1988 года.