Мядзведзь Піліп Дзям'янавіч (1890)
- Дата нараджэння: 1890 г.
- Імя па-руску: Медведь Филипп Демьянович
- Месца нараджэння: Гродзенская губ., Пружанскі павет, в. Масева
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: няск. сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Начальнік УНКУС па Ленінградскай вобл.
- Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, пр. Дабралюбава, д. 49, кв.2; г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д.32, кв.7
- Партыйнасць: член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 27 лiстапад 1937 г.
- Дата арышту: 9 студзень 1935 г.
- Абвінавачанне: Злачынна-халатныя адносіны да сваіх абавязкаў па ахове дзяржаўнай бяспекі (злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава)
- Дата асуджэння: 23 студзень 1935 г.
- Орган, які вынес прысуд: Васковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Магаданская вобл., пас. Аратукан
- Абвінавачанне: Удзельнік "Польскай арганізацыі вайсковай"
- Дата асуджэння: 27 лiстапад 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 17 снежань 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Крыніцы дадзеных: КДБ Беларусі
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Мядзведзь Піліп Дзям’янавіч - старшыня ДПУ БССР у 1924-1925 гг.
Нарадзіўся ў 1890 годзе ў в. Масева Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Беларус.
Скончыў 3 курсы Варшаўскага тэхнічнага вучылішча Вавенберга і Ротвальда (у 1906 годзе выключаны за ўдзел у забастоўцы).
У 1906-1917 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком у магістраце Варшавы, раздатчыкам і бракоўшчыкам Сакольніцкіх майстэрань Масквы, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваенным камісарам Сакольніцкага раёна г. Масквы.
З 1918 года ў органах дзяржбяспекі. Член Кантрольнай калегіі ВЧК (працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Ф. Э. Дзяржынскага), старшыня Тульскай губЧК. У 1919-1924 гадах — начальнік АА ВЧК на Заходнім фронце, член Калегіі ВЧК, намеснік старшыні Маскоўскай ЧК, начальнік Маскоўскага губпалітупраўлення. У 1924-1925 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1926-1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Далёкаўсходнім краі, у Ленінградскай ваеннай акрузе (адначасова начальнік Ленінградскага аблпалітупраўлення, з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці).
У снежні 1934 года арыштаваны і 23 студзеня 1935 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава, асуджаны на 3 гады ППЛ. Адбываў пакаранне ў пас. Аратукан Магаданскай вобласці.
27 лістапада 1937 года Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР паўторна асуджаны і прыгавораны як удзельнік т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» да ВМП.
Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 снежня 1957 года.