Мятла Пётр Васільевіч (1890)
- Дата нараджэння: 1890 г.
- Імя па-руску: Метла Петр Васильевич
- Месца нараджэння: Віленская губ., Дзісенскі павет (Віцебская вобл., Міёрскі раён), в. Кухцінцы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Прафесія / месца працы: Старшыня камісіі Заходняй Беларусі пры Беларускай акадэміі навук
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 89
- Дата смерці: 12 жнiвень 1936 г.
- Месца смерці: Беламорска-Балтыйскі лагер
- Дата арышту: 1 верасень 1933 г.
- Абвінавачанне: Арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ)
- Месца адбывання: Беламорска-балтыйскі лагер
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ РБ 10182-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Пётр Васільевіч Мятла - беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі, педагог, публіцыст.
Нарадзіўся ў 1890 годзе ў вёсцы Кухцінцы Дзісенскага павету Віленскай губерні (зараз Міёрскі раён Віцебскай вобласці). У 1906—10 вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—12 на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам. У 1914—17 у арміі; вучыўся ў Аляксееўскім ваенным вучылішчы, юнкеры якога ў 1917 выступілі супраць бальшавікоў. Мятла сярод іншых быў арыштаваны.
З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 выбраны дэпутатам польскага сейма. Член КПЗБ з 1926; адзін са стваральнікаў БСРГ. Быў рэдактарам грамадаўскіх газет. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Мінск. Арыштаваны 16.1.1927 у сувязі з разгромам Грамады. У 1928 на «працэсе 56-ці» прыгавораны да 12 гадоў турмы.
У выніку абмену палітвязнямі з 1930 у БССР. Працаваў у ВСНГ БССР, у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры Прэзідыуме БелАН; старшыня Камісіі ў 1932—33.
Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр 12.8.1936 у лагеры. Рэабілітаваны 16.8.1956.