Мяцельскі Васіль Уладзіміравіч (1901)

  • Дата нараджэння: 1901 г.
  • Месца нараджэння: (Слуцкі раён), мяст. Гpэск
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Дацэнт, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія
  • Месца пражывання: БССР, г. Гоpкі, Ленінскі бульваp, д. 2, кв. 8

  • Дата арышту: 11 жнiвень 1933 г.
  • Абвінавачанне: Член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
  • Дата асуджэння: 14 лiстапад 1933 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка
  • Артыкул: 69; 72; 76 КК БССР
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 7 травень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзімеравіч, нар. 1901 у м. Гpэск Слуцкага р-ну, беларус, зь сялян, выш. адук., дацэнт Гарацкай с/г акадэміі. Жыў: Гоpкі, Ленінскі бульваp 2, кв. 8. Арыштаваны 33.08.11. Асуджаны 33.11.14 «тройкай» як член шпіён.-дывэрс. арг-цыі «БНЦ» паводле арт. 69, 72, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ. 56.05.07 справу перагл. Суд. калегія ВС БССР. КГБ РБ 5937-с

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч, доктар сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар кафедры аграхіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1932). Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Грэск. Актыўны ўдзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919–1920 гг. У 1925 г. закончыў Мінскі політэхнічны інстытут, працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1928 г. па 1930 г. асістэнт пры кафедры агранамічнай хіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1930 г. дацэнт, загадчык гэтай кафедры. У 1933 г. рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1956 г. Працаваў на Кемераўскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Падрыхтаваў і выдаў 12 кніг і брашур, надрукаваў каля 30 навуковых артыкулаў. Сярод яго работ «Інтэнсіфікацыя земляробства ў Кемераўскай вобласці», «Бульба» (1965) і інш. З 1965 г. жыў у г. Шчэрбінка Маскоўскай вобласці.