Неканда-Трэпка Антон Станіслававіч (1877)
- Дата нараджэння: 11 люты 1877 г.
- Імя па-руску: Неканда-Трепка Антон Станиславович
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Член калегіі Наркамасветы БССР
- Дата смерці: 12 люты 1942 г.
- Месца смерці: Казахстан
- Дзе і кім арыштаваны: ВЧК
- Дата арышту: 17 сакавiк 1919 г.
- Абвінавачанне: Польскі агент
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: г. Смаленск
- Дата вызвалення: лiстапад 1919 г.
- Дзе і кім арыштаваны: г. Вільня, НКУС СССР
- Дата арышту: кастрычнiк 1939 г.
- Прысуд: 10 гадоў ссылкі
- Дата вызвалення: 1942 г.
- Падставы вызвалення: Уступленне ў армію Андэрса
Біяграфія
[11.2.1877, Мінск — 12.2.1942, Казахстан], грамадскі і паліт. дзеяч, педагог, публіцыст. Сваяк Я.Лучыны. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў Льежы (Бельгія, 1904). Падчас вучобы ў Пецярбургу далучыўся да студэнцкага і бел. культурніцкага руху. Быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў БСГ. З 1905 працаваў інжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З 1909 у складзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Падчас 1-й сусветнай вайны жыў у Зах. Еўропе.
З восені 1918 у Мінску, выкладаў у польскай гімназіі і ў настаўніцкім інстытуце. Зімой 1919 працаваў у Наркамасвеце БССР, член Калегіі. Арыштаваны 17.3.1919 ВЧК. Высланы ў Смаленск.
З 1.3.1920 нам. дырэктара МВПІ. З лета 1920 у Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, у 1922—23 і 1928—30 яе дырэктар. У 1921—24 адказны сакратар ТБШ. Супрацоўнічаў з Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, Беларускім музеем імя І.Луцкевіча, газ. «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ.
Арыштаваны НКВД у кастр. 1939; сасланы на 10 гадоў у Сібір. У сувязі з уступленнем у армію генерала Андэрса, быў вызвалены. Памёр па дарозе да месца дыслакацыі.