Новік Сяргей Міхайлавіч (1906)

Сяргей Новік-Пяюн.jpg
  • Дата нараджэння: 27 жнiвень 1906 г.
  • Імя па-руску: Новик Сергей Михайлович
  • Варыянты імя: Новік-Пяюн Сяргей
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Нясвіжскі раён), в. Лявонавічы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: няск. вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Дырэктар, Слонімскі гісторыка-краязнаўчы музей
  • Месца пражывання: БССР, Баранавіцкая вобл. г. Слонім
  • Партыйнасць: беспартыйны
  • Дата смерці: 26 жнiвень 1994 г.
  • Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
  • Месца пахавання: Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, в. Лявонавічы

  • Дата арышту: 23 снежань 1944 г.
  • Абвінавачанне: Здрадніцкая дзейнасць у перыяд нямецкай акупацыі
  • Дата асуджэння: 24 сакавiк 1945 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Судовы орган
  • Артыкул: 63-2 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў пазбаўлення правоў
  • Месца адбывання: Якуцкая АССР, пас. Вусць-Нера
  • Дата вызвалення: 18 снежань 1958 г.
  • Дата рэабілітацыі: 5 лiстапад 1958 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі

Біяграфія

Сяргей Новік-Пяюн - беларускі паэт, празаік.

Нар. 14 (27) жніўня 1906 у в. Лявонавічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 26 жніўня 1994, Мінск).

У 1918—1924 вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, прымаў удзел у скаўцкім руху; у 1925—1926 на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газету «Gazeta Slonimska». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музея разам з І. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада.

Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў лагер смерці Калдычэва. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея.

14.12.1944 арыштаваны органамі НКДБ; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаны за «здраду радзіме» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5.11.1958 да 18.12.1958. У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 — у Мінску. Член СП Беларусі (з 1984). Асабовая справа С. Новіка-Пяюна. № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Пахаваны на могілках у в. Лявонавічы.