Нядзьвецкі Іван Антонавіч (1892)

  • Дата нараджэння: 1892 г.
  • Месца нараджэння: у в. Коскі Дзяржынскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адук.

  • Дата арышту: 10 снежань 1932 г.
  • Дата асуджэння: 29 красавiк 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 25 снежань 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: пракурор БВА

Біяграфія

НЯДЗЬВЕЦКІ Іван Антонавіч, нар. 1892 у в. Коскі Дзяржынскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., селянін на аднаасобнай гаспадарцы ў в. Пелікі Дзяржынскага р-ну. Арыштаваны 32.12.10. Асуджаны 33.04.29 «тройкай» за шпіянаж на карысьць Польшчы, нелег. пеpапpаву ў Польшчу паводле арт. 68, 24-120 КК БССР да ВМП. 89.12.25 справу пераглядаў пракурор БВА. КГБ РБ 33873-с