Паеўскі Міхаіл Львовіч (1879)

Paeuski Mikhail.jpg
  • Дата нараджэння: 15 лiстапад 1879 г.
  • Варыянты імя: Мелхіседэк
  • Месца нараджэння: Седлецкая губ. Канстанцінаўскі павет (Польшча, Падляшскае ваяв.), в. Вітулін
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Метрапаліт Мінскі і Беларускі
  • Дата смерці: 17 травень 1931 г.
  • Месца смерці: РСФСР, г. Масква
  • Месца пахавання: Расія, г. Масква, Прэабражэнскія могілкі
  • Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
  • Дата арышту: жнiвень 1924 г.
  • Абвінавачанне: Утойванне царкоўнай маёмасці
  • Прысуд: 3 гады пазбаўлення волі ўмоўна

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Масква
  • Дата арышту: 22 снежань 1925 г.
  • Абвінавачанне: Утойванне царкоўнай маёмасці
  • Прысуд: Высылка
  • Месца адбывання: РСФСР, Краснаярскі край
  • Дата вызвалення: 4 травень 1926 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Масква
  • Дата арышту: 4 чэрвень 1927 г.
  • Абвінавачанне: Выкарыстанне рэлігійных настроеў мас у антысавецкіх мэтах
  • Месца адбывання: РСФСР, г. Масква, Бутырская турма
  • Дата вызвалення: 17 верасень 1927 г.

Біяграфія[дадаць інфармацыю]

Міхаіл Львовіч Паўскі (Мелхіседэк) — мітрапаліт, царкоўны дзеяч.

Нарадзіўся 15.11.1879 (згодна з іншымі звесткамі - ў верасні 1878) у вёсцы Вітулін Седлецкай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства)

Скончыў Сімферопальскую духоўную семінарыю (вучобу пачынаў у Санкт-Пецярбургскай), Казанскую духоўную акадэмію (1904). Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі, выконваў абавязкі настаяцеля Магілёва-брацкага Богаяўленскага манастыра, быў сябрам Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага брацтва.

18.12.1906 прызначаны настаяцелем Брацкага манастыра ў сане ігумена. Узнагароджаны паліцай. 24.1.1907 пераведзены ў Бялыніцкі манастыр Магілёўскага пав. ў сане архіепіскапа. З верас. 1907 настаяцель Херсонскага Уладзіміраўскага манастыра Таўрычаскай губ. У 1909 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі манастыр у г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай губ. З 1910 назіральнік Уладзікаўказскага духоўнага вучылішча. З 1914 рэктар Тыфліскай духоўнай семінарыі. 8.9.1916 хіратанісаны ў епіскапа Кранштацкага, вікарыя Петраградскай епархіі. З 17.6.1917 епіскап Ладажскі.

З 1919 вікарны епіскап Слуцкі, з 1921 епіскап Мінскі і Тураўскі. Выступаў супраць абнаўленцаў, якія арганізавалі Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву. Быў прыхільнікам стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У маі — чэрв. 1922 выклікаўся ў  АДПУ з  мэтай схіліць да супрацоўніцтва з абнаўленцамі. Адзін з  ініцыятараў склікання 10.7.1922 сходу бел. праваслаўнага духавенства. З  ліп. 1922 мітрапаліт Мінскі і Беларускі.

З  1.6.1924 знаходзіўся пад следствам. Абвінавачаны ва ўтойванні царкоўнай маёмасці ад канфіскацыі. Быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Сапраўдная прычына ціску з боку ўладаў - супраціўленне абнаўленству.

Напрыканцы 1925 г. выкліканы ў Маскву і там арыштаваны 22 снежня. Знаходзіўся ў Бутырскай турме. Па некаторых звестках - у Марыінскіх лагерах. Вызвалены 4.5.1926.

У студз. 1926 ухіліўся ў грыгарыянскі раскол. У канцы чэрв. 1926 пакаяўся перад мітрапалітам Сергіем (Страгародцавым) і  падаў прашэнне аб складанні сана архіепіскапа.

4.6.1927 зноў арыштаваны. Вызвалены 17.9.1927.

На Вялікдзень 1928 у сане архіепіскапа прызначаны на Енісейскую і Краснаярскую кафедру. Меў намер вярнуцца ў Беларусь. У маі 1931 выкліканы ў Маскву на Сінод РПЦ. Раптоўна памёр ад сардэчнага прыступа ў час службы ў маскоўскім Дарагамілаўскім саборы.