Палонскі Іосіф Антонавіч (1889)

  • Дата нараджэння: 1889 г.
  • Месца нараджэння: у в. Мікуліна Ушацкага р-ну
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Дата расстрэлу: 20 снежань 1937 г.
  • Месца смерці: ў Аршанскай турме

  • Дата арышту: 10 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 20 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 12 красавiк 1990 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ПАЛОНСКІ Язэп Антонавіч, нар. 1889 у в. Мікуліна Ушацкага р-ну, паляк, зь сялян, калгасьнік к-су «Чырвоная Полаччына» ў в. Мікуліна. Арыштаваны 37.11.10. Асуджаны 37.11.20 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.12.20. 90.04.12 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 20468-п