Паўлаў Дзмітрый Рыгоравіч (1897)
- Дата нараджэння: 4 лiстапад 1897 г.
- Варыянты імя: Павлов Дмитрий Григорьевич
- Месца нараджэння: Кастрамская губ., Калагрыўскі павет (Расія, Кастрамская вобл., Калагрыўскі раён, в. Вонюх)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Генерал арміі, камандуючы войскамі Заходняга фронту
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Кірава, д. 19
- Партыйнасць: Член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 22 лiпень 1941 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква, турма Ліфортава
- Месца пахавання: Расія, Маскоўская вобл., Камунарка
- Дата арышту: 4 лiпень 1941 г.
- Абвінавачанне: Трусасць, самавольнае пакіданне стратэгічных пунктаў без дазволу вышэйшага камандавання, развал упраўлення войскамі, бяздзейнасць улады
- Дата асуджэння: 22 лiпень 1941 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 31 лiпень 1957 г.
- Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў - савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941).
Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў 4 класы царкоўна-прыходскай школы, двухкласавую вучэльню ў сяле Сухаверхава і экстэрнам здаў іспыты за 4 класы гімназіі. У Расійскую імператарскую армію залічаны добраахвотнікам адразу пасля пачатку Першай сусветнай вайны. З 1914 года - на фронце, служыў і ваяваў у складзе Серпухаўскага 120-га пехотнага палка, Александрыйскага 5-га гусарскага палка, 20-га стралковага палка, 202-га запаснога палка. Даслужыўся да старэйшага ўнтэр-афіцэра. У чэрвені 1916 г. быў паранены і ўзяты ў нямецкі палон. У палоне працаваў на шахтах у Германіі. Вызвалены пасля сканчэння вайны ў студзені 1919 года. Вярнуўся на радзіму і працаваў у аддзеле сацыяльнага забеспячэння і аховы працы Калагрыўскага павятовага камітэта працы. Скончыў Омскую вышэйшую кавалерыйскую школу (1922), Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ (1928), акадэмічныя курсы пры Вайскова-тэхнічнай акадэміі (1931).
3 1931 года на ваеннай службе ў Гомелі, Бабруйску. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939, баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.. 3 чэрвеня 1940 года камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — войскамі Заходняга фронту, пасля разгрому якіх Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады і 22 ліпеня 1941 года прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 года.
Член ЦВК БССР у 1935—1936 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года.