Паўтарака Андрэй Андрэевіч (1901)

  • Дата нараджэння: 1901 г.
  • Месца нараджэння: у в. Зьвярынічы Лагойскага р-ну
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян

  • Дата арышту: 14 красавiк 1932 г.
  • Дата асуджэння: 19 чэрвень 1932 г.
  • Дата рэабілітацыі: 25 лiпень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

ПАЎТАРАКА Андрэй Андрэевіч, нар. 1901 у в. Зьвярынічы Лагойскага р-ну, беларус, зь сялян, калгасьнік к-су «Чырвоная Беларусь» у в. Зьвярынічы. Арыштаваны 32.04.14. Асуджаны 32.06.19 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 3 гады высылкі. 89.07.25 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 25737-с