Платун Антон Мартынавіч (1896)

  • Дата нараджэння: 1896 г.
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет, в. Амлінца
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: пачатковая
  • Прафесія / месца працы: Акадэмік Беларускай акадэміі навук
  • Месца пражывання: РСФСР, Навасібірская акруга, в. Качэнева
  • Дата расстрэлу: 15 чэрвень 1938 г.

  • Дата арышту: 2 верасень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Прыналежнасць да антысавецкай праватрацкісцкай арганізацыі
  • Дата асуджэння: 15 чэрвень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
  • Артыкул: 58-7; 58-8; 58-9; 58-11 КК РСФСР
  • Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
  • Дата рэабілітацыі: 6 снежань 1957 г.

  • Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс

Біяграфія

Скончыў народнае вучылішча, вучыўся ў Нясвіжскім гарадскім вучылішчы. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З кастрычніка 1920 г. загадчык аддзела Мазырскага павятовага камітэта КП(б)Б, сакратар павятовага выканкома, камандзір атрада ЧОН. З лютага 1923 г. загадчык аддзела Барысаўскага павятовага камітэта КП(б)Б, памочнік пракурора. З 1925 г. сакратар Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. З мая 1927 г. старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза працаўнікоў асветы БССР і рэдакатар часопіса «Прафрух Беларусі». З верасня 1929 да 7 сакавіка 1933 гг. — наркам асветы Беларускай ССР. З 1933 г. на партыйнай рабоце ў Заходняй Сібіры. Член ЦК КП(б)Б у 1927 — 1933 гг. Член ЦВК у 1927 — 1933 гг. і Прэзідыума ЦВК БССР у 1931 — 1933 гг.

Рэпрэсаваныя сваякі

Браты: Платун Іван Мартынавіч (1903), Платун Антон Мартынавіч (1896), Платун Канстанцін Мартынавіч (1910)