Пратасоўскі Іосіф Казіміравіч (1901)

  • Дата нараджэння: 1901 г.
  • Месца нараджэння: на х. Веpагі Лагойскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адук.

  • Дата арышту: 4 сакавiк 1933 г.
  • Дата асуджэння: 29 красавiк 1933 г.
  • Дата рэабілітацыі: 12 травень 1960 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: вайсковым трыбуналам БВА

Біяграфія

ПРАТАСОЎСКІ Язэп Казімеравіч, нар. 1901 на х. Веpагі Лагойскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., сьлесар Электpастанцыі, г. Нова-Барысаў. Арыштаваны 33.03.04. Асуджаны 33.04.29 «тройкай» як член дывэрс. паўст. арг-цыі паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады высылкі ў Казахстан. 60.05.12 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 12861-с