Пруднікаў Павал Іванавіч (1911)

Пруднікаў Павал Іванавіч (1911).jpg
  • Дата нараджэння: 1 лiпень 1911 г.
  • Варыянты імя: Прудников Павел Иванович; Паўлюк Буравей
  • Месца нараджэння: Магілёўская губерня, Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Стары Дзедзін
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Паэт; аспірант Інстытута славяназнаўства АН СССР
  • Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград, Ліцейны прасп., д. 13
  • Дата смерці: 16 сакавiк 2000 г.
  • Месца смерці: Беларусь, г. Мінск

  • Дата арышту: 11 жнiвень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Варожыя адносіны да савецкай улады і ідэалагічная блізасць з беларускімі нацыянал-дэмакратамі
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
  • Прысуд: 8 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Бурацкая АССР, Южлаг (1937-1941); Іркуцк; Тайшэтлаг; Краснаярскі край (1941); Омская вобл.; Дудзінка; Нарыльск (да 1945)
  • Дата вызвалення: 1945 г.

Рэпрэсаваныя сваякі

Стрыечныя браты/сёстры: Пруднікаў Аляксандр Трафімавіч (1910)

Біяграфія

Пруднікаў Павал Іванавіч (творчы псеўданім Паўлюк Буравей) - беларускі паэт, празаік.

Нарадзіўся 1 (14) ліпеня 1911 г. у в. Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (зараз Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл.). У школьныя гады быў "юным карэспандэнтам" газет «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска», «Комсомольская правда», «Крестьянская газета», «Беднота», «Ленинские искры».

У 1930 г. пасля сканчэння школы паехаў у Данбас, працаваў шахцёрам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў рабочым, потым у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнікам рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты «Камунар».

У 1932 г. выйшла першая кніга ягоных вершаў «Песні грузчыкаў». У верасні 1932 г. — студэнт Ленінградскага інстытута замежных моў, з 1933 г. студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 г. стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР.

Арыштаваны 11 жніўня 1937 г. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945.

З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобласці. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.

Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968—71 гг. старшы рэдактар час. «Служба быту Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 г. Значнае месца ў творчасці Паўла Пруднікава заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма «Таймыр» напісана ў 1975—87 гг., аповесці «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991); дарожны нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках», напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).

Памёр у Мінску 16.03.2000 г.