Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч (1896)

Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч (1896).jpg
  • Дата нараджэння: 9 лiстапад 1896 г.
  • Варыянты імя: Прищепов Дмитрий Филимонович
  • Месца нараджэння: Магілёўская губерня, Сенненскі павет (Мінская вобл., Крупскі раён), в. Калодніца
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Прафесія / месца працы: Загадчык Палескай вопытнай станцыі
  • Месца пражывання: Гомелькая вобл., Мазырскі раён, в. Скрыгалава
  • Партыйнасць: член РКП(б) з траўня 1918
  • Дата смерці: 31 студзень 1940 г.
  • Месца смерці: г. Мінск, турма НКУС
  • Дата арышту: 19 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Дапамога кіраўніцтву СВБ у правядзенні контррэвалюцыйных мерапрыемстваў
  • Дата асуджэння: 18 сакавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Месца адбывання: Карэла-Фінская АССР, Беламора-балтыйскі канцлагер АДПУ; Далёкаўсходні край, Паўночна-Усходні канцлагер НКУС
  • Дата вызвалення: чэрвень 1937 г.

  • Дзе і кім арыштаваны: г. Магадан
  • Дата арышту: 13 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 20 лiстапад 1939 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал БВА
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 14 чэрвень 1988 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Калегія Вярхоўнага суда БССР

Біяграфія

Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, народны камісар земляробства БССР (1924—1929 гг.). Праводзіў у 1920-х гадах у Беларусі аграрную палітыку пад лозунгам «Беларусь — чырвоная Данія», якая складалася ў свабодзе выбару сялянамі формаў землекарыстання, размяшчэнні сялянскіх гаспадарак на хутарах.

Нарадзіўся 9 (21) лістапада 1896 г. у сялянскай сям'і ў вёсцы Калодніца Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Крупскі раён Мінскай вобл.). Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе, скончыў земскую школу ў Чарэі (цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць), экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка.

У 1916 г. прызваны ў армію. Прайшоў паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча і атрымаўшы чын падпаручніка адпраўлены спачатку ў запасны полк, а праз некаторы час на Заходні фронт камандзірам роты. У кастрычніку 1917 г. быў абраны салдатамі камандзірам палка і старшынёю палкавога ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай арміі, камандаваў 2-м Смаленскім палком, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію.

Працаваў намеснікам старшыні Сенненскага павятовага выканкама, старшынём Веліжскага павятовага рэўкама. У 1922—23 гг. — старшыня Аршанскага павятовага выканкама. З пачатку 1924 г. — намеснік старшыні Віцебскага губвыканкама, член Часовага Белеларускага бюро ЦК РКП(б). У сакавіку 1924 г. разам з І.А.Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губерні да БССР.

У сакавіку 1924 г. Дзмітрый Філімонавіч быў прызначаны намеснікам наркама земляробства БССР, а ўжо ў снежні - наркамам. Таксама быў старшынём сельска-гаспадарчай секцыі (аддзела) Інбелкульта. З траўня 1929 г. — намеснік старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі, член Эканамічнай нарады БССР. На пасадзе наркама праводзіў аграрную палітыку, названую ў будучыні "прышчэпаўшчынай", накіраваную на стымулявання развіцця моцных прыватных сялянскіх гаспадарак, стварэнне хутароў і дробных паселішчаў (фактычна - ідэі аналагічныя еўрапейскаму фермерству). У 1927 годзе ўзнік крызіс хлебанарыхтоўкі, спушчаны з Масквы завышаны план быў выкананы толькі на 71,5%. Пасля правядзення праверкі з Масквы, Прышчэпава абвінавацілі ў "насаджэнні кулацкіх аднаасобных гаспадарак.

У верасні 1929 г. быў абвінавачаны ў правым ухіле, выключаны з партыі і зняты з пасады наркама. Загадваў у Скрыгалаве (цяпер у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці) Палескай вопытнай станцыяй.

Арыштаваны 19 ліпеня 1930 г. Пасля катаванняў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але паўжывога яго дасталі з пятлі. Асуджаны калегіяй АДПУ 18 сакавіка 1931 г. за «дапамогу кіраўніцтву «СВБ» у правядзенні контррэвалюцыйных мерапрыемстваў» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР, потым у Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвалены ў чэрвені 1937 г. Жыў у Магадане.

Зноў арыштаваны 13.8.1937. У студзені 1939 этапаваны ў Мінск. 20.11.1939 г. трыбуналам БВА прыгавораны да ВМП. Памёр 31 студзеня 1940 г. у турэмнай бальніцы Мінска.

Рэабілітаваны калегіяй Вярхонага суда БССР 14.06.1988 г.