Пучкар-Хмялеўскі Адам Іванавіч (1890)
- Дата нараджэння: 24 снежань 1890 г.
- Імя па-руску: Пучкар-Хмелевский Адам Иванович
- Варыянты імя: Пучкар-Хмялеўскі Адам Янавіч
- Месца нараджэння: Наваградская губ, мяст. Івянец
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: Пробашч Мінскага кафедральнага касцёла
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Даўгабродская 28, кв. 2
- Дата расстрэлу: 1 верасень 1938 г.
- Дзе і кім арыштаваны: ЧК
- Дата арышту: 1920 г.
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 3 жнiвень 1933 г.
- Абвінавачанне: Член Польскай арганізацыі вайсковай, шпіянаж на карысць Польшчы
- Дата асуджэння: 24 люты 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада АДПУ
- Артыкул: 68; 72; 76 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Маскоўская вобл., Дзмітраўскі ППЛ; Карэльская АССР, Беламора-Балтыйскі ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 30 кастрычнiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Дата асуджэння: 1938 г.
- Прысуд: ВМП
- Архіўная справа: КДБ РБ 9939-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Адам Іванавіч Пучкар-Хмялеўскі - рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч.
Нарадзіўся 24.12.1891 г. у мяст. Івянец Мінскага павета. У жн. 1903 — 4.6.1911 вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1911—16 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вікарыем ў Бабруйскі касцёл. Пазней служыў у рыма-каталіцкай парафіі ў Іркуцку. Арыштаваны ЧК ў 1920. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу. З 1922 у Мінску, святар у касцёле св. Сымона і Алены. Потым служыў у парафіях мяст. Койданава, Заслаўя, Воўчкавіч. У 1926 на з’ездзе каталіцкіх святароў б. Мінскай губ. выступіў з прапановай утварэння каталіцкай дыяцэзіі на чале з бел. біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а не польскай іерархіі. З 1929 пробашч Мінскага кафедральнага касцёла.
Арыштаваны ДПУ БССР 26.6.1933 (паводле іншых крыніц — 3.8.1933). Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. З вер. 1934 знаходзіўся на Салаўках. У 1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 1.9.1938.