Пучко Кацярына Якаўлеўна (1906)

  • Дата нараджэння: 1906 г.
  • Нацыянальнасць: беларуска

Біяграфія

ПУЧКО Кацярына Якаўлеўна, 1906 г.н., ураджэнка в. Пагарэлка Наваградзкага пав. Менскай губ., беларуска, член ВКП(б) у 1928-1936 г., дашкольны інструктар Дрэгельскага райана, жыла: в. Няболчы Дрэгельскага р-ну Лен. вобл. Арыштаваная 9 верасьня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 15 сьнежня 1937 г. прысуджаная паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляная ў г. Ленінград 20 сьнежня 1937 г.