Рак-Міхайлоўскі Сямён Аляксандравіч (1885)
- Дата нараджэння: 14 красавiк 1885 г.
- Месца нараджэння: Віленская губ., Вілейскі павет, в. Максімаўка
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Дырэктар, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. К. Маpкса, Другі Дом Саветаў
- Дата расстрэлу: 27 лiстапад 1938 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 16 жнiвень 1933 г.
- Абвінавачанне: Арганізатар і кіраўнік арганізацыі БНЦ
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ)
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковым трыбунал БВА
- Дата арышту: 23 красавiк 1938 г.
- Абвінавачанне: Сувязь з польскай выведкай, агент другога аддзела польглаўштаба
- Дата асуджэння: 14 лiстапад 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая Тройка пры НКУС БССР
- Артыкул: 66; 68; 76 КК БССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 11 верасень 1938 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ РБ 10182-с, 7025-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Сымон Рак-Міхайлоўскі - беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У Маладзечна яго імем названа вуліца.
Нарадзіўся 14 красавіка 1885 г. (2 красавіка па старым стылі) у в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ. (зараз Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). У 1900—04 вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі; потым настаўнічаў на Маладзечаншчыне.
У час рэвалюцыі 1905—07 за распаўсюджанне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зняволены на 3 месяцы ў Вілейцы, потым вымушаны з’ехаць у Крым. У 1912 у Феадосіі скончыў педінстытут.
Вярнуўся на Радзіму. Арганізоўваў бел. школы. Стаў членам БСГ. У 1914 мабілізаваны ў армію; ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў 1915 (артыкул «З думак у паходзе» ў «Нашай ніве»). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Мінску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 член Рады БНР. У 1918—20 жыў у Гродне, працаваў у бел. гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасцю стаў займацца з 1919. У 1920—22 дырэктар Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма. З 1923 член Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 — Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 нам. старшыні ЦК БСРГ. З 1926 член КПЗБ. Рэдактар «Бюлетэня пасольскага клуба БСРГ»; член Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні.
Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ 15.1.1927; Віленскім акруговым судом 22.5.1928 на «працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы. Паводле рашэння апеляцыйнага суда вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камітэта «Змаганне».
З-за пагрозы новага арышту ў кастр. 1930 перабраўся ў Мінск. З лют. 1931 працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1931—32 быў членам ЦВК БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 рашэннем судовай калегіі АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкі. 5.9.1937 этапаваны ў Мінск; 14.11.1938 «асобай тройкай» НКВД БССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 16.8.1956.