Рулеў Аляксей Іванавіч (1897)
- Дата нараджэння: 1897 г.
- Варыянты імя: Рулев Алексей Иванович
- Месца нараджэння: (Горкаўская вобл., Расцяпінскі раён), в. Гарбатаўка
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Адукацыя: няск. сярэдняя спецыяльная
- Прафесія / месца працы: Оперупаўнаважаны 3-цяга аддзела УДБ НКУС БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Горкага, д. 131, кв. 17
- Партыйнасць: Член УсеКП(б)
- Мера стрымання: Арышт
- Дата арышту: 27 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Самавольна пакінуў ахову арыштаванага кіраўніка а/с падполля Галадзеда, які выкінуўся з акна
- Дата асуджэння: 4 жнiвень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры НКУС СССР
- Артыкул: 180а КК БССР
- Прысуд: Залічыць тэрмін папярэдняга заключэння
- Месца адбывання: Турма НКУС БССР
- Дата вызвалення: 28 жнiвень 1938 г.
- Дата рэабілітацыі: 16 кастрычнiк 1958 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ РБ 4997-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Рулеў Аляксей Іванавіч - афіцэр дзяржаўнай бяспекі. Нарадзіўся ў 1897 г. у в. Гарбатаўка Расцяпінскага р-ну Горкаўскай вобл.
Загадам НКУС СССР №184 ад 23.06.1936 г., Аляксею Рулеву было нададзена званне малодшага лейтэнанта дзяржаўнай бяспекі. Працаваў оперупаўнаважаным у 3-ім аддзеле УДБ НКУС БССР.
У чэрвені 1937 г. Рулеву была даручана справа былога старшыні Савета Народных Камісараў БССР Мікалая Галадзеда. Пра жорсткасць вядзення следства сведчыць тое, што 21 чэрвеня 1937 Мікалай Галадзед выкінуўся з акна пятага паверха будынка НКУС. Віну за гэта ўсклалі на Рулева, які быў арыштаваны 27 чэрвеня. Праз год утрымання ў турме НКУС, ён быў асуджаны 4 жніўня 1938 г. па арт. 180а КК БССР.
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захаваліся дакументы, згодна з якімі Л. Цанава ў 1939 г. адмаўляе А.І. Рулеву ва ўзнаўленні на працы ў НКУС і выплаце кампенсацыі:


16 кастрычніка 1958 г. справа пераглядалася Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі і Рулеў быў рэабілітаваны.