Рэдзенс Станіслаў Францавіч (1892)
- Дата нараджэння: 1892 г.
- Імя па-руску: Реденс Станислав Францевич
- Месца нараджэння: Ломжынская губ. (Польшча, Беластоцкае ваяводства), г. Мазаўцы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Адукацыя: сярэдняя тэхнічная
- Прафесія / месца працы: Наркам унутраных спраў Казахскай ССР, камісар дзяржбяспекі 1-га ранга, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР
- Месца пражывання: КССР, г. Алма-Ата, вул. Фурманава, д. 131; РСФСР, г. Масква, вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 200
- Партыйнасць: Член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 12 люты 1940 г.
- Месца пахавання: Расія, г. Масква, Данскія могілкі
- Дата арышту: 21 лiстапад 1939 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць польскай выведкі; удзел у антысавецкай шпіёнска-тэрарыстычнай змоўніцкай арганізацыі
- Дата асуджэння: 21 студзень 1940 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Артыкул: 58-1а; 58-8; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 16 лiстапад 1961 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Крыніцы дадзеных: КДБ Беларусі
Біяграфія
Рэдзенс Станіслаў Францавіч - cтаршыня ДПУ БССР (1931)
Нарадзіўся ў 1892 годзе ў г. Мазаўцы Ломжынскай губерні (цяпер Беластоцкае ваяводства Рэспублікі Польшча). Паляк.
У 1917-1918 гадах працаваў электраманцёрам на Дняпроўскім металургічным заводзе ў с. Каменскае Екацярынаслаўскай губерні. З 1918 года ў органах дзяржаўнай бяспекі — сакратар старшыні ВЧК, старшыня Адэскай, Харкаўскай, затым Крымскай губЧК.
У 1921-1924 гадах — начальнік ААУ ВЧК пры СНК РСФСР (з 1922 года — ААУ ДПУ НКУС РСФСР), старшыня ДПУ Крыма і адначасова начальнік АА Чернаморскага флоту. З 1924 па 1926 год працаваў сакратаром Прэзідыума УСНГ. З 1928 года зноў у органах дзяржбяспекі — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР у Закаўказзі і адначасова старшыня ДПУ Закаўказзя.
У сакавіку — жніўні 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БВА і адначасова старшыня ДПУ БССР. З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР ва УССР па Маскоўскай вобласці (з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці), народны камісар унутраных спраў Казахскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Арыштаваны 22 лістапада 1938 года “як польскі шпіён і актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай змоўніцкай арганізацыі ў органах НКУС”. 21 студзеня 1940 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны па артыкулах 58-1 “а”, 58-8 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне 12 лютага 1940 года. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 16 лістапада 1961 года.