Салагуб Алесь Феафілавіч (1906)
- Дата нараджэння: 18 кастрычнiк 1906 г.
- Імя па-руску: Сологуб Алесь Феофилович
- Варыянты імя: Аляксей
- Месца нараджэння: Віленская губ., Маладзечанскі павет (Гродзенская вобл., Смаргонскі раён), в. Зарудзічы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Садовая 10, кв. 8
- Партыйнасць: член КСМБ (з. 1923 г.)
- Дата расстрэлу: 17 травень 1934 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 10 жнiвень 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ СССР
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковым трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ РБ 10182-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]

Алесь Салагуб - беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, мемуарыст.
Нарадзіўся 5(18).10.1906 у в. Зарудзічы Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.)
У 1922—27 вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сістэматычна літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1924. Публікаваўся ў зах.-бел. выданнях «Студэнцкая думка», «Беларуская ніва», «Народная справа», «Маланка». У 1926 ад талстоўскай ідэі «несупраціўлення» перайшоў да канцэпцыі класавага змагання і сацыялістычных ідэй. Удзельнічаў у руху БСРГ, арганізоўваў у сваім павеце гурткі Грамады, распаўсюджваў забароненую літаратуру.
Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1924 і 1927, быў вязнем Лукішак і Стафанаўскага астрогу ў Вільні.
Пасля вызвалення ў 1928 нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу. Паступіў вучыцца ў БДУ. У 1929 выдаў зборнік вершаў, якія былі напісаны ў зняволенні. Пасля сканчэння ў 1931 ун-та аспірант Інстытута літаратуры і мастацтва БелАН. У 1933 у час. «Полымя рэвалюцыі» (№ 1) апублікаваў працу «Мастацкая літаратура «Грамады», дзе прааналізаваў прэсу і літаратуру БСРГ.
Арыштаваны 10.8.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Калегіяй АДПУ СССР прыгавораны 9.1.1934 да расстрэлу. Рэабілітаваны 18.4.1956.
Сям’я С. (жонка і сын) таксама былі рэпрэсаваны і сасланы на Поўнач.
Самы значны твор літаратурнай спадчыны С. — «Лукішскі дзённік», апублікаваны фрагментамі ў 1961.