Салюта Аляксандр Ігнатавіч (1902)

  • Дата нараджэння: 1902 г.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Месца пражывання: г. Ленінград, вул. Праўды, д. 22, кв. 55
  • Дата расстрэлу: 6.10.1937
  • Месца смерці: ў Ленінградзе

  • Дата арышту: 21 жнiвень 1937 г.
  • Артыкул: 58-6 УК РСФСР
  • Прысуд: ВМП

Біяграфія

САЛЮТА Аляксандар Ігнатавіч, 1902 г.н., ураджэнец в. Галынка Гарадзенскага пав. і губэрні, беларус, член ВКП(б) у 1926-1937 г., студэнт ЛІІЖТа (Лен. інстытуту інжынэраў чыгункі), жыў: г. Ленінград, вул. Праўды, д. 22, кв. 55. Арыштаваны 21 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 1 кастрычніка 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 6 кастрычніка 1937 г.