Самойла Уладзімір Іванавіч (1878)
- Дата нараджэння: 29 студзень 1878 г.
- Імя па-руску: Самойло Владимир Иванович
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Бібліятэкар Беларускага музея імя І.Луцкевіча
- Месца пражывання: г. Вільня
- Дата расстрэлу: чэрвень 1941 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: кастрычнiк 1939 г.
Біяграфія
САМОЙЛА Уладзімір Іванавіч - беларускі публіцыст, філосаф-эстэтык, літаратуразнавец, паэт, празаік.
Нарадзіўся 17(29).1.1878 у Мінску. Пасля сканчэння Мінскай гімназіі вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1916 скончыў Петраградскі ун-т. У 1906 стаў адным з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». Спрыяў першым публікацыям твораў Я.Купалы. З 1918 жыў у Вільні. Выкладаў у розных навучальных установах. У 1918—22 быў рэдактарам-выдаўцом газ. «Виленская речь». Аўтар шматлікіх артыкулаў і эсэ, прысвечаных творчасці бел., зах.-еўрапейскіх, расійскіх пісьменнікаў. У 1922—27 быў адным з вядучых публіцыстаў у зах.-бел. друку. Пасля разгрому БСРГ адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-паліт. жыцці. Публікаваў працы пераважна культуралагічнай тэматыкі. На пачатку 1930-х г. працаваў бібліятэкарам Беларускага музея імя І.Луцкевіча.
Арыштаваны савецкімі ўладамі ў кастр. 1939. Этапаваны ў Мінск (?), расстраляны ў чэрвені 1941 г.