Сапун Рыгор Макаравіч (1902)
- Дата нараджэння: 17 лiстапад 1902 г.
- Варыянты імя: Сапун Григорий Макарович, Рыгор Папараць
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Шалягі
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: паэт
- Дата смерці: 30 красавiк 1948 г.
- Месца смерці: БССР, Мінская вобл., Рудзенскі раён, в. Дудзічы
- Месца пахавання: Мінская вобл., Пухавіцкі раён, в. Варонічы
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Ленінград
- Мера стрымання: арышт
- Дата арышту: 1937 г.
- Абвінавачанне: Нацыяналістычная дзейнасць
- Месца адбывання: РСФСР, г. Ленінград, турма Крыжы
- Дата вызвалення: 1937 г.
- Крыніцы дадзеных: Вікіпедыя
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Сапун Рыгор Макаравіч (творчы псеўданім: Рыгор Папараць) - беларускі паэт.
Нарадзіўся 17 лістапада 1902 г. у в. Шэлягі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям'і валаснога старшыні Рыгора Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, скончыў Цытвянскае трохкляснае вучылішча.
У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта, з 1924 — вучыўся на медыцынскім факультэце. У часе вучобы ў Мінску пачынае займацца паэтычнай дзейнасцю. Жадаючы прысвяціць сябе літаратуры, кідае навучанне ў Мінску і ў 1925 паступае на факультэт мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградзкага дзяржаўнага ўніверсытэта.
У 1926 г. у Ленінградзе арганізаваў філіял літаратурнага таварыства "Маладняк". У 1931 на смерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які і быў выключаны з апошняга курса інстытута «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство».
З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка метадычнага кабінета. Адначасова з 1932 выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёна Ленінграда. Ажаніўся з актрысай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латышскага стралка.
Увесну 1937 г. арыштаваны НКУС па абвінавачанні ў нацыяналістычнай дзейнасці. Дзякуючы намаганням сваякоў праз шэсць месяцаў быў вызвалены з турмы. Пасля катаванняў у ленінградскіх «Крыжах» і пісьмовай распіскі больш не займацца літаратурнай дзейнасцю, Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасці. Як узгадвала яго другая жонка Любоў Арлова:
На працягу шасці месяцаў ужывалі страшэнныя катаванні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі пакончыць жыццё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ён больш пісаць не будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку.
У 1938 г. Рыгор Макаравіч быў высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 працаваў спачатку выкладчыкам рускай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-метадыстам Халопеніцкага раёна. У 1939 г. памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам з ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёна. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам з сям'ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.
Падчас Другой сусветнай вайны быў у партызанах у брыгадзе "Беларусь".
Памёр 1 траўня 1948 г. ад цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках у вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна.