Свёнтак Казімір Янавіч (1914)
- Дата нараджэння: 21 кастрычнiк 1914 г.
- Варыянты імя: Свентек Казимир
- Месца нараджэння: Эстонія, мяст. Котвіч
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Вікарый, г. п. Пружаны
- Месца пражывання: мяст. Пружаны
- Дата смерці: 21 лiпень 2011 г.
- Месца смерці: Беларусь, г. Пінск
- Дата арышту: красавiк 1941 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж
- Дата вызвалення: чэрвень 1941 г.
- Дата арышту: снежань 1944 г.
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Сібір; Комі АССР
- Дата вызвалення: 16 чэрвень 1954 г.
Біяграфія
Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 — 21 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал. У 1994 годзе стаў першым беларускім кардыналам.
Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, у г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. Пружаны.
У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР.
У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 годзе стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў Пінску.