Слосканс Баляслаў Бернардавіч (1893)
- Дата нараджэння: 19 жнiвень 1893 г.
- Імя па-руску: Слосканс Болеслав Бернардович
- Месца нараджэння: Віцебская губ., Рэжыцкі павет (Латвія), в. Сцірніене
- Пол: мужчына
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: няск. вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Архіепіскап Магілёўскі
- Месца пражывання: БССР, г. Магілёў
- Дата смерці: 18 красавiк 1981 г.
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Магілёў, АДПУ СССР
- Дата арышту: 17 верасень 1927 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада пры Калегіі АДПУ СССР
- Артыкул: 58-6-1 КК РСФСР
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Месца адбывання: Салаўкі
- Дата вызвалення: 1930 г.
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Магілёў, ДПУ БССР
- Дата арышту: 8 лiстапад 1930 г.
- Прысуд: ссылка
- Дата вызвалення: студзень 1933 г.
- Падставы вызвалення: Абмен палітвязнямі паміж Латвіяй і СССР
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
- Заўвага: Магчымая дата першага арышту - 1936 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Баляслаў Слосканс - рымска-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі.
Нарадзіўся 19.8.1893 у в. Сцірніене Рэжыцкага пав. Віцебскай губ.(цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія). Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград).
Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вікарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустэльні ў Лужскім пав. Петраградскай губ. Кароткі час служыў у Віцебску. У 1925 пераведзены ў Ленінград. У маі 1926 у Маскве ўзведзены ў сан біскупа; прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім.
Арыштаваны АДПУ СССР 16.9.1926. На працягу 1926—30 знаходзіўся ў лагеры на Салаўках. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў.
Зноў арыштаваны ДПУ БССР 9.11.1930. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы.
Вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Латвіяй і СССР. Жыў у Латвіі, служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага універсітэта.
З 1944 у эміграцыі. Духоўна апекаваўся беларускім студэнцкім асяродкам у каталіцкім універсітэце Лювена (Бельгія); дапамагаў там беларускаму кампазітару Міколе Равенскаму. У 1952 прызначаны Ватыканам апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням. Памёр 18.4.1981 у Бельгіі.