Станкевіч Адам Вікенцьевіч (1892)
- Дата нараджэння: 6 студзень 1892 г.
- Месца нараджэння: Віленская губ., Ашмянскі павет (Гродзенская вобл., Смаргонскі раён), в. Арляняты
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Рымска-каталіцкі святар
- Дата смерці: 29 снежань 1949 г.
- Месца смерці: РСФСР, Іркуцкая вобл., Тайшэт
- Месца пахавання: Могілкі Азярлага, Тайшэцкі раён, в. Шаўчэнка, магіла № 3—43
- Дата арышту: 7 снежань 1944 г.
- Дата арышту: 13 красавiк 1949 г.
- Дата асуджэння: 31 жнiвень 1949 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада МДБ СССР
- Прысуд: 25 гадоў лагераў
- Месца адбывання: Азярлаг
Біяграфія
Станкевіч Адам Вікенцьевіч - рымска-каталіцкі святар, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, асветнік, выдавец.
Нарадзіўся 24.12.1891(6.1.1892) у в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. Cкончыў Віленскую духоўную семінарыю; у 1914—18 вучыўся ў Мітрапалітальнай рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Петраградзе; кандыдат кананічнага права. Пасвечаны ў святары 28.12.1914. Адзін з першых ужыў бел. мову ў богаслужэнні. З 1919 выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. У жн. 1919 — вер. 1922 рэдактар-выдавец газ. «Крыніца» («Беларуская крыніца»). Адзін з заснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У 1922—28 дэпутат польскага сейма, нам. старшыні Беларускага пасольскага клуба (да яго расколу ў 1925). У 1924—26 узначальваў ТБШ. У 1927—38 рэдактар і выдавец час. «Хрысціянская думка». У 1938 высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Слонім на 5 гадоў. Восенню 1939 вярнуўся ў Вільню. У час вайны абмяжоўваўся душпастырскай дзейнасцю, быў святаром касцёла св. Міхала.
Арыштаваны савецкімі ўладамі 7.12.1944; неўзабаве адпушчаны. Паўторна арыштаваны 13.4.1949. Асобай нарадай МДБ СССР 31.8.1949 прыгавораны да 25 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Азярлаг, дзе і памёр. Пахаваны 10.12.1949 на могілках Азярлага каля в. Шаўчэнкі Тайшэцкага р-на, магіла № 3—43.