Сурвіла Ермалай Якаўлевіч (1868)
- Дата нараджэння: 17 чэрвень 1868 г.
- Імя па-руску: Сурвилло Ермолай Яковлевич
- Месца нараджэння: Віленская губ., Ашмянскі павет (Мінская вобл., Мядзельскі раён), в. Занарач
- Пол: мужчына
- Прафесія / месца працы: святар
- Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Мядзельскі раён, хут. Весялуха
- Дата расстрэлу: 19 жнiвень 1941 г.
- Месца смерці: РСФСР, Цвярская (Калінінская) вобл., г. Тарапец
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, Віцебская вобл., Міёрскі раён, в. Лявонпаль
- Дата арышту: 2 лiпень 1941 г.
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 24 лiпень 2008 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Віцебскага абласнога суда
- Крыніцы дадзеных: Адкрыты спіс
Біяграфія
Сурвіла Ермалай Якаўлевіч - протаіерэй
Нарадзіўся 17.06.1868 года ў в.Занарач Свянцянскага павета. У 1887 г. скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю.
У 1887-1891 - настаўнік Нестанішскага народнага вучылішча Свянцянскага п-та. 1891-1902 - настаўнік Засвірскага народнага вучылішча Свянцянскага п-та, настаўнік Жэлядскага народнага вучылішча Свянцянскага п-та.
23.10.1902-1906 - псаломшчык Уведзенскай царквы м.Жэляды. 1906 - рукапаложаны ў сан святара. 1906-1908 - настаяцель Праабражэнскай царквы м.Рудаміна Віленскага п-та. 1908-1915 - настаяцель царквы А.Неўскага с.Жосна Вілейскага п-та. Да 1927 года жыў на хутары Весялуха Вілейскага п-та(цяпер Мядзельскі р-н), дзе польскія ўлады праваслаўную царкву аддалі пад касцёл. 03.1927-2.07.1941 - настаяцель Свята-Троіцкай царквы м.Лявонпаль.
2.07.1941 - арыштаваны Дрыссенскім МРА НКДБ, абвінавачваньне ў арганізацыі развалу калгаса, перададзены асобаму аддзелу 22-й арміі і пасаджаны ў турму г.Вялікія Лукі, а потым г.Тарапец Пскоўскай в-ці.
19.07.1941 - пастановай ваеннага трыбуналу г.Тарапец прысуджаны да смяротнага пакараньня, 19.08.1941 расстраляны.
24.07.2008 - рэабілітаваны пастановай прэзідыума Віцебскага абласнога суда.