Сядура Іван Васільевіч (1889)

  • Дата нараджэння: 1889 г.
  • Месца нараджэння: на х. Бароўскія Койданаўскага р-ну Менскай акр.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Месца пражывання: Дзяржынск, вул. 1 Мая 31
  • Дата расстрэлу: 9 кастрычнiк 1938 г.
  • Месца смерці: ў Менскай турме

  • Дата арышту: 19 лiпень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 29 верасень 1938 г.
  • Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1990 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

СЯДУРА Іван Васілевіч, нар. 1889 на х. Бароўскія Койданаўскага р-ну Менскай акр., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., конюх Лясгасу. Жыў: Дзяржынск, вул. 1 Мая 31. Арыштаваны 38.07.19. Асуджаны 38.09.29 «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.10.09. 90.04.18 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 31467-с