Сянкевіч Аляксандр Антонавіч (1884)

Аляксандр Антонавіч Сянкевіч.jpg
  • Дата нараджэння: 20 студзень 1884 г.
  • Імя па-руску: Сенкевич Александр Антонович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Стаўбцоўскі раён), в. Мікалаеўшчына
  • Пол: мужчына
  • Адукацыя: вышэйшая
  • Прафесія / месца працы: Усесаюзны радыёкамітэт
  • Дата расстрэлу: 29 чэрвень 1938 г.
  • Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС

  • Дата арышту: 10 студзень 1938 г.
  • Дата асуджэння: чэрвень 1938 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
  • Прысуд: ВМП
  • Дата рэабілітацыі: 6 кастрычнiк 1956 г.

Біяграфія[дадаць інфармацыю]

Сянкевіч Аляксандр Антонавіч - беларускі дзяржаўны і паліт. дзеяч, медык, пісьменнік, публіцыст.

Нарадзіўся 20.1.1884, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. У 1902 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у вясковых школах. Удзельнік аграрнага руху ў час рэвалюцыі 1905—07. Адзін з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага з’езда 9.7.1906 у Мікалаеўшчыне, на якім зрабіў даклад пра паліт. становішча ў Расіі. З’езд быў разагнаны паліцыяй. У канцы 1906 эміграваў у ЗША. Працаваў на розных прадпрыемствах. З 1908 член рускага аддзела Амерыканскай сацыялістычнай партыі. У 1913 скончыў медыцынскі ф-т Мэрылендскага ун-та ў Балтыморы. У 1917 праз Японію трапіў на Далёкі Усход. Займаў там розныя адміністрацыйныя пасады.

З 1921 наркам аховы здароўя БССР. У 1924—26 загадчык бел. сектара Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве. З 1926 дацэнт БДУ. З 1928 рэктар Камуністычнага ун-та Беларусі. У 1931—32 працаваў у Інстытуце літаратуры і мастацтва БелАН. У публіцыстыцы «грашыў» сацыялагізатарскім, класавым падыходам да творчасці пісьменнікаў. З 1932 дырэктар Інстытута гігіены і санітарыі Наркамата аховы здароўя РСФСР. З 1935 працаваў ва Усесаюзным радыёкамітэце.

Арыштаваны 10.1.1938. У чэрв. 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 29.6.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 6.10.1956.