Сініцын Фядот Данілавіч (1880)

  • Дата нараджэння: 1880 г.
  • Варыянты імя: Сыніцын Фядот Данілавіч
  • Месца нараджэння: (1882) у в. Латыгава Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 4 лiстапад 1931 г.
  • Дата асуджэння: 25 снежань 1931 г.
  • Артыкул: 70, 76 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 23 снежань 1961 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Віцебскім аблсудом

Біяграфія

СІНІЦЫН (Сыніцын) Фядот Данілавіч, нар. 1880 (1882) у в. Латыгава Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, селянін (рабочы). Аднаасобная гаспадарка (шклозаводу «Ноўка») ў в. Латыгава. Арыштаваны 31.11.04. Асуджаны 31.12.25 «тройкай» як член а/с групы, за а/с агітацыю паводле арт. 70, 76 КК БССР на 5 гадоў ППЛ у Цемнікаўскі ППЛ. 23.08.1937 ОТр НКВД БССР паводле арт. 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны 37.09.04, г. Віцебск. 61.12.23 справа пераглядалася Віцебскім аблсудом. УКГБ Віцебскай вобл. 11109-П, 11099-П