Такушэвіч Цімох Пятровіч (1906)

  • Дата нараджэння: 1906 г.
  • Месца нараджэння: у в. Сакоўшчына (Сапоўшчына Красьненскай вол. Маладачанскага пав.) Глыбоцкага р-ну Віцебскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус

  • Дата арышту: 7 красавiк 1940 г.
  • Дата асуджэння: 13 лiпень 1940 г.
  • Артыкул: 74 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 31 кастрычнiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай Віцебскай вобл.

Біяграфія

ТАКУШЭВІЧ Цімох Пятровіч, нар. 1906 у в. Сакоўшчына (Сапоўшчына Красьненскай вол. Маладачанскага пав.) Глыбоцкага р-ну Віцебскай вобл., беларус, настаўнік школы ў м. Шаркоўшчына. Арыштаваны 40.04.07. Асуджаны 40.07.13 як польскі афіцэр (сацыяльна-небясьпечны элемэнт) паводле арт. 74 КК БССР на 5 гадоў ППЛ у Севжэлдарлагу. 89.10.31 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобл. 17089-П