Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (1892)
- Дата нараджэння: 20 студзень 1892 г.
- Імя па-руску: Тарашкевич Бронислав Адамович
- Месца нараджэння: Віленская губ., Віленскі павет (Літва), засц. Мацюлішкі
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Загадчык аддзела Польшчы і Прыбалтыкі; Міжнародны аграрны інстытут; акадэмік БелАН
- Месца пражывання: РСФСР, г. Масква
- Партыйнасць: БСДП, старшыня БСРГ
- Дата расстрэлу: 29 лiстапад 1938 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 1919 г.
- Дата арышту: 5 травень 1937 г.
- Дата асуджэння: 5 студзень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада НКУС і Пракуратуры СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 26 студзень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Браніслаў Тарашкевіч - беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, перакладчык, публіцыст.
Нарадзіўся 8(20).1.1892 у засценку Мацюлішкі Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Вільнюскі р-н, Літва. У 1911 скончыў 2-ю Віленскую гімназію, у 1916 — гісторыка-філалагічны ф-т Петраградскага ун-та.
У бел. друку выступаў з 1913. У 1916—18 на кафедры рускай мовы і славеснасці Петраградскага ун-та. З 1917 адзін з лідэраў БСГ, з 1918 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1918 Т. выдаў «Беларускую граматыку для школ», якая адыграла значную ролю ў нацыянальнай асвеце. У 1919 выкладчык бел. і грэчаскай моў у МВПІ. У тым жа годзе Т. быў арыштаваны бальшавікамі. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы. У 1921—22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. Актыўна выступаў з трыбуны сейма ў абарону інтарэсаў бел. народа. У 1925 старшыня БСРГ.
Арыштаваны 14.12.1927. У маі 1928 на «Працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі. У 1930 вызвалены паводле распараджэння прэзідэнта Польшчы. Зноў арыштаваны 5.2.1931. У ліст. 1932 асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы. Падчас знаходжання ў турме пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». З вер. 1933 па абмене палітвязнямі жыў у СССР. Працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве.
Арыштаваны НКВД 5.5.1937. 5.1.1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 26.1.1957.