Ткачэня Аляксандра Антонаўна (1914)

  • Дата нараджэння: 1914 г.
  • Месца нараджэння: на х. Махнавічы Старобінскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларуска
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адук.
  • Дата расстрэлу: 21 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Слуцкай турме

  • Дата арышту: 19 лiстапад 1937 г.
  • Дата асуджэння: 17 снежань 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 30 красавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

ТКАЧЭНЯ Аляксандра Антонаўна, нар. 1914 на х. Махнавічы Старобінскага р-ну Менскай вобл., беларуска, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., калгасьніца ў к-се «Новы Мір» на х. Ізбушкін Старобінскага р-ну. Арыштаваная 37.11.19. Асуджаная 37.12.17 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляная ў Слуцкай турме 38.01.21. 89.04.30 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 27655-с