Туранкоў Аляксей Яўлампавіч (1886)
- Дата нараджэння: 21 студзень 1886 г.
- Імя па-руску: Туренков Алексей Евлампиевич
- Месца нараджэння: (Расія), г. Санкт-Пецярбург
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Прафесія / месца працы: Дэпутат Вярхоўнага савета БССР. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 60, кв. 8
- Дата смерці: 27 верасень 1958 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 22 лiпень 1944 г.
- Абвінавачанне: Пасобніцтва нямецкім акупантам
- Дата асуджэння: 23 чэрвень 1945 г.
- Артыкул: 63-1 КК БССР
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці
- Месца адбывання: ГУЛАГ
- Дата рэабілітацыі: 21 кастрычнiк 1959 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 14878-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. III, к. 2;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Туранкоў Аляксей Аўлампавіч - беларускі кампазітар.
Нарадзіўся 9(21).1.1886 у Санкт-Пецярбургу. У 1911—14 вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Гомелі, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзялення народнай асветы. З 1934 у Мінску. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі.
Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая (цяпер праспект імя Ф.Скарыны), д. 60, кв. 8. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 23.6.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа, дзе, па сведчанні А.Царанкова, ледзь не загінуў ад голаду. Вызвалены, хутчэй за ўсё, да 1947. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.10.1959. Асабовая справа Т. № 14878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.