Убарэвіч Іеранім Пятровіч (1896)
- Дата нараджэння: 14 студзень 1896 г.
- Варыянты імя: Уборевич Иероним Петрович
- Месца нараджэння: Ковенская губерня, Зарасайскі павет (Літва, Уценскі павет), в. Антандрыя
- Пол: мужчына
- Прафесія / месца працы: Камандуючы войскамі Беларускай вайсковай акругі
- Дата расстрэлу: 12 чэрвень 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква
- Месца пахавання: Расія, г. Масква, Данскія могілкі
- Дзе і кім арыштаваны: Цягнік "Мінск-Масква"
- Дата арышту: 29 травень 1937 г.
- Абвінавачанне: Удзел у вайсковай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўка звяржэння савецкай улады шляхам узброенага паўстання
- Дата асуджэння: 11 чэрвень 1937 г.
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 31 студзень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР
Біяграфія
Іеранім Пятровіч Убарэвіч — савецкі ваенны дзеяч. Камандарм 1-га ранга.
Нарадзіўся 14 студзеня 1896 у в. Антандрыя Ковенскай губерні (зараз Літва).
Пасля сканчэння з залатым медалём Дзвінскага рэальнага вучылішча (1914) і да пачатку 1-й сусветнай вайны вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. З 1915 у арміі (падпаручнік). У 1916 скончыў Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча. У кастрычніку 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Бесарабіі. У студзені—лютым 1918 года камандаваў рэвалюцыйным палком у баях супраць румынскіх і аўстра-германскіх войск. Быў паранены, трапіў у палон, адкуль у жніўні 1918 уцёк. Накіраваны на Паўночны фронт. З кастрычніка 1919 года камандуючы 14-й арміяй, якая змагалася супраць арміі Дзянікіна. З сакавіка 1920 камандуючы 9-й, 13-й арміямі на Каўказскім, Паўд.-Зах. франтах. Са студзеня 1921 памочнік камандуючага войскамі Украіны і Крыма, намеснік камандуючага войскамі Тамбоўскай губерні.
З 1921 г. у БССР, член Рэвалюцыйнага ваеннага савета Мінскага раёна і камандуючы войскамі Мінскай губерні; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Н.Махно, С.Пятлюры, С.Булак-Балаховіча, кіраваў баявымі дзеяннямі войск супраць армій Польшчы, генерала П.Урангеля.
Са жніўня 1921 года камандуючы 5-й арміяй і войскамі Усходне-Сібірскай ВА. У жніўні— кастрычніку 1922 ваенны міністр Далёкаўсходняй рэспублікі і галоўнакамандуючы Народна-рэвалюцыйнай арміяй. З лістапада 1924 нам. камандуючага войскамі і начальнік штаба Украінскай ВА. З лютага 1925 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, з лістапада 1928 Маскоўскай ВА. З чэрвеня 1930 намеснік наркама абароны СССР.
З 1931 камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі.
Арыштаваны 29 траўня 1937 г. супрацоўнікамі НКУС у цягніку «Мінск-Масква» па справе Тухачэўскага. Асуджаны 11 чэрвеня 1937 г. за «ўдзел у ваеннай змове ў Чырвонай арміі і падрыхтоўку звяржэння савецкай улады шляхам узброеннага паўстання» да расстрэлу. Расстраляны ў Маскве ў наступную пасля прысуду ноч на Данскіх могілках.
31 студзеня 1957 г. рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яго імем названа вуліца ў Мінску.