Ульянаў Аляксандр Фёдаравіч (1901)
- Дата нараджэння: 1901 г.
- Імя па-руску: Ульянов Александр Федорович
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Гандлёвы прадстаўнік СССР у Чэхаславакіі
- Месца пражывання: Чэхаславакія, г. Прага; РСФСР, г. Масква, вул. Горкага, д.26, кв.35.
- Партыйнасць: член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 26 лiстапад 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Масква
- Месца пахавання: Расія, г. Масква, Данскія могілкі
- Дата арышту: 24 травень 1937 г.
- Абвінавачанне: Удзел у антысавецкай шкодніцкай арганізацыі у сістэме лёгкай прамысловасці СССР
- Дата асуджэння: 26 лiстапад 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 30 чэрвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных);
Біяграфія
(1901, Мінск — 26.11.1937, Масква, НКВД), дзяржаўны дзеяч. З сям’і ўрача. У 1917—22 член партыі эсэраў. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі, аднак неўзабаве вызвалены. У 1922 уступіў у ВКП(б). У 1922—23 нам. упаўнаважанага Наркамата знешняга гандлю ў БССР, з 1924 дырэктар Паўдн. аддзялення трэста «Лесбел» у Крыме, упраўляючы яго Рыжскага аддзялення. У 1925—27 на дыпламатычнай рабоце ў Польшчы: аташэ, саветнік паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР, в.а. пасла СССР. Займаўся «разлажэннем» бел. паліт. эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў бел. нацыянальнага адраджэння. Па даручэнні ЦК КП(б)Б удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925), на якой прынята рашэнне пра спыненне існавання ўрада БНР і прызнанне Мінска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. Садзейнічаў стварэнню БСРГ. У 1928—31 упаўнаважаны Наркамата замежных спраў пры СНК БССР у Мінску, потым працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР у Маскве, гандлёвым прадстаўніком у Чэхаславакіі. Супрацоўнічаў з ДПУ, з’яўляўся «спецыялістам» па бел. нацыянальнай інтэлігенцыі. Арыштаваны 24.5.1937. Асуджаны 26.11.1937 за «здраду радзіме» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на Данскіх могілках праз некалькі гадзін пасля прыгавору. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1956.