Хамічук Марыя Фадзееўна (1927)

  • Дата нараджэння: 1927 г.
  • Варыянты імя: Дзьмітрэнка Марыя Фадзееўна
  • Месца нараджэння: у в. Хаціслаў Маларыцкага р-ну Берасьцейскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларуска
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.

  • Дата арышту: 19 студзень 1951 г.
  • Дата асуджэння: 26 люты 1951 г.
  • Артыкул: 73 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ

Біяграфія

ХАМІЧУК (Дзьмітрэнка) Марыя Фадзееўна, нар. 1927 у в. Хаціслаў Маларыцкага р-ну Берасьцейскай вобл., беларуска, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьніца ў к-се «Запаветы Леніна», в. Хаціслаў. Арыштаваная 51.01.19. Асуджаная 51.02.26 судовым ворганам за неданясеньне ўладам паводле арт. 73 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, 3 гады п/п; зам. на 5 гадоў ППЛ, г. Магадан, п/с АВ-261. 93.03.26 Вярхоўны Суд РБ. УКГБ Берасьцейскай вобл. 12353-С