Харук Іосіф Іосіфавіч (1875)

  • Дата нараджэння: 29 лiпень 1875 г.
  • Месца нараджэння: у в. Сёмкаў-Гарадок Заслаўскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: пачатк. адукацыя

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 3 лiстапад 1937 г.
  • Артыкул: 68-1, 72 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 27 сакавiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай БССР

Біяграфія

ХАРУК Язэп Язэпавіч, нар. 29.07.1875 у в. Сёмкаў-Гарадок Заслаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, вартаўнік Торфазаводу «Зьмееўка», в. Сёмкаў-Гарадок. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.11.03 «тройкай» як агент царскай ахранкі, за а/с агітацыю паводле арт. 68-1, 72 КК БССР на 10 гадоў ППЛ у Цемлаг НКВД, лагпункт 8 аддзела ст. Поцьма Ленінск. чыг. 89.03.27 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. 08.03.1940 Засл. РА НКВД БССР зьніж. тэрмін і вызв. КГБ РБ 21583-с